Аўтамабіль “Tesla” Ілана Маска ўнеслі ў базу касмічных караблёў

Аўтамабіль “Tesla” Ілана Маска ўнеслі ў базу касмічных караблёў

Аўтамабіль “Tesla” Ілана Маска ўнеслі ў базу касмічных караблёў і аб’ектаў Сонечнай сістэмы, створаную NASA. Ён быў запушчаны ў космас 6 лютага з дапамогай цяжкай ракеты Falcon Heavy. За рулём кабрыялета сядзіць манекен ў скафандры SpaceX. У машыне ёсць электронная копія кнігі Айзека Азімава, цацачны аўтамабіль “Tesla” з маленькай фігуркай астранаўта, металічная пласціна з імёнамі 6 тысяч супрацоўнікаў кампаніі Маска. Як піша meduza.io, усё гэта ёсць у апісанні аб’екта, які трапіў у базу амерыканскага касмічнага агенцтва.

Меркавалася, што аўтамабіль выйдзе на арбіту вакол Сонца паміж Зямлёй і Марсам. Аднак з-за доўгай працы рухавікоў ён накіраваўся ў зону пояса астэроідаў паміж Марсам і Юпітэрам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі