Аўтагоншчык “Формулы-1” Алонса зарабляе больш за ўсіх у Іспаніі

Аўтагоншчык “Формулы-1” Фернанда Алонса зарабляе больш за ўсіх у Іспаніі. Летась яго прыбыткі склалі амаль 14 мільёнаў еўра. Часопіс Tiempo, які падлічыў грошы багацееў, адзначае, што “штогадовы прыбытак Алонса роўны суме, якую зарабляюць за ўсё жыццё 24 іспанскіх афіцыянты”.

На другім месцы па заробках у Іспаніі знаходзіцца баскетбаліст По Гасоль, які выступае ў НБА – 13 мільёнаў еўра за 2006 год.

Трэцяя пазіцыя належыць банкіру Францыска Гансалесу, у якога амаль 10 мільёнаў еўра. Дарэчы, мінімальны заробак на Перэнеях летась складаў 7 з паловай тысяч еўра.

Газета.Ру

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі