Аўтааматары могуць ездзіць без прэзерватываў у аптэчцы

Міністэрства аховы здароўя Беларусі зацвердзіла новы пералік лекавых прэпаратаў, якія мусяць быць у аўтамабільнай аптэчцы. З яго выключаныя некаторыя віды лекаў, а таксама прэзерватывы, наяўнасць якіх была абавязковай некалькі гадоў запар.  Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на начальніка аддзела навукова-метадычнага і прававога забеспячэння ўпраўлення ДАІ МУС Анатоля Сушко. Увядзеннем абавязковай наяўнасці прэзерватываў у аўтамабільнай аптэчцы некалькі гадоў таму ДАІ адрэагавала на кампанію па прафілактыцы ВІЧ/СНІД.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі