Аўстрыйскія бізнэсоўцы едуць у Мінск і Віцебск

Аўстрыйская дэлегацыя наведае Мінск і Віцебск з 7 па 11 красавіка. 10 красавіка ў сталіцы адбудзецца кантактна-кааперацыйная біржа з удзелам беларускіх і аўстрыйскіх прадпрымальнікаў. Аб гэтым паведаміў начальнік аналітычнага аддзела Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Юры Барухін. У складзе аўстрыйскай дэлегацыі - прадстаўнікі 8 буйных фірмаў.

Агенцтва 'Минск-новости'