Аўстрыя часова прыпыняе дзеянне Шэнгенскага пагаднення

Аўстрыя часова прыпыняе дзеянне Шэнгенскага пагаднення

Аўстрыя заявіла пра часовае прыпыненне дзеяння Шэнгенскага пагаднення. Краіна ўводзіць татальны кантроль на мяжы, будзе старанна сачыць за мігрантамі і дэпартаваць тых, хто не мае права на прытулак. Пра гэта заявіў аўстрыйскі канцлер Вернер Файман у інтэрв’ю газеце Osterreich.

Па словах Файмана, кожны, хто прыязджае ў Аўстрыю, павінен старанна правярацца. Тым, хто не мае права на атрыманне статуса бежанцаў ці зусім не падае заяву на атрыманне гэтага статуса, будзе адмоўлена ва ўездзе.

Таксама канцлер Аўстрыйскай рэспублікі заявіў, што калі Еўрасаюз не зможа абараніць знешнія межы, будучыня Шенгену ў цэлым апынецца пад пытаннем, перадаюць замежныя СМІ.

Яшчэ год таму Аўстрыя сутыкнулася з крызісам мігрантаў: у Вене былі перапоўненыя дамы, прызначаныя для рассялення бежанцаў. Цягам 2015 года наплыў уцекачоў значна ўзрос. Аўстрыя з’яўляецца адным з лідараў у Еўрасаюзе па ўзроўні жыцця, таму яна прываблівае мігрантаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі