Аўстралія дазволіла ўезд у краіну замежнікам, прышчэпленым "Спутником V"

Аўстралія прызнала расійскую вакцыну​ "Спутник V" / Reuters
Аўстралія прызнала расійскую вакцыну​ "Спутник V" / Reuters

Міністэрства ўнутраных спраў Аўстраліі дазволіла ўезд у краіну замежнікам, прышчэпленым расійскай вакцынай супраць каранавіруса "Спутник V".

Для пацверджання статусу вакцынацыі пры ўездзе ў Аўстралію замежніку, прышчэпленаму "Спутником", трэба будзе паказаць сертыфікат міжнароднага ўзору, дзе будзе напісаная назва прэпарата і даты абедзвюх прышчэпак. Прычым з моманту атрымання апошняй дозы мусіць прайсці не менш за сем дзён.

Магчымасць прызнання "Спутника V" абмяркоўваюць і ў ЕС. У цяперашні час Еўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў (ЕМА) чакае ад Расіі дадатковай дакументацыі па гэтай вакцыне. Яна "пакуль не пададзеная", заявіў у панядзелак журналістам кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў РФ Маркус Эдэрэр, паведамляе ТАСС.

У Беларусі на сённяшні дзень для вакцынацыі даступныя расійскія вакцыны "Спутник V", "Спутник Лайт" і "КовиВак", а таксама кітайскі прэпарат Vero Cell кампаніі Sinopharm.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі