Аўдыторыя Інтэрнэт-карыстальнікаў у Беларусі складае 3 млн чалавек

Аўдыторыя Інтэрнэт-карыстальнікаў у Беларусі на канец кастрычніка 2009 г склала 3,006 млн чалавек старэйшых за 15 гадоў. Пра гэта агенцтву ПРАЙМ-ТАСС паведаміў прадстаўнік даследчай кампаніі Gemius у Беларусі Міхаіл Дарашэвіч. У даследаванні прынялі ўдзел 13,8 тыс карыстальнікаў беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў.

Паводле даследавання, 49% карыстальнікаў Інтэрнэту з'яўляюцца жанчынамі, 51% — мужчынамі. 25% карыстальнікаў аддаюць перавагу для выхаду ў сеціва стацыянарнаму камп'ютару, астатнія карыстаюцца мабільнымі рашэннямі. Пры гэтым доля маладых (15-24 гады) карыстальнікаў мабільных прылад для выхаду ў Інтэрнэт склала 50% ад аб'ёму ўсёй мабільнай аўдыторыі, паведаміў Дарашэвіч.

Эксперт паведаміў, што ў Мінскай вобласці пражываюць 32% карыстальнікаў мабільнага інтэрнэту і 39% карыстальнікаў стацыянарнага інтэрнэту. На яго думку, гэта сведчыць, што ў сталічным рэгіёне ёсць больш тэхналагічных магчымасцяў для выхаду ў інтэрнэт, чым у іншых рэгіёнах.

Што датычыць мабільных прыладаў, якія выкарыстоўвае беларуская аўдыторыя для выхаду ў Інтэрнэт, то ў тройку лідэраў уваходзяць Nokia, Apple і Sony Ericsson.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі