Атака па Адэскай вобласці доўжылася больш за 3 гадзіны, выбухі былі ў Курчатаве

Ратавальнікі у Адэскай вобласці змагаюцца з наступствамі атакі расійскіх беспілотнікаў / @operativnoZSU

Ратавальнікі у Адэскай вобласці змагаюцца з наступствамі атакі расійскіх беспілотнікаў / @operativnoZSU / @operativnoZSU

Расія і Украіна мінулай ноччу зноў абмяняліся ўдарамі беспілотнікаў. Расійская атака па Адэскай вобласці доўжылася больш за тры гадзіны, піша УНІАН. Над вобласцю, паводле звестак Сіл абароны поўдня Украіны, былі збітыя 17 дронаў. Але ёсць і трапленні — пашкоджаны складскія і вытворчыя будынкі, а таксама абсталяванне на прадпрыемствах.

Дроны атакавалі гэтай раніцай і Днепрапятроўскую вобласць. Усяго ў атацы ўдзельнічалі 32 "шахіда". Украінскія СПА здолелі збіць 23 беспілотнікі.

Атака по Одесской области длилась более трех часов, взрывы были в Курчатове (РФ)
Наступствы атакі на Адэскую вобласць / @operativnoZSU

Выбухі гэтай ноччу чулі ў горадзе Курчатаў Курскай вобласці. Мясцовыя жыхары кажуць, што іх было не менш за тры. Напярэдадні вечарам губернатар вобласці Раман Старавойт пісаў, што ў выніку атакі ўкраінскага беспілотніка ў Курчатаве ўзнік пажар, гарэў нежылы будынак. Адзначым, што побач з гэтым горадам знаходзіцца Курская АЭС.

Яшчэ адзін украінскі беспілотнік, мяркуючы з паведамлення Мінабароны Расіі, збілі ў раёне Крыма. Вайсковае ведамства распавядае, што ўначы была спыненая спроба атакі "двума БПЛА самалётнага тыпу па аб'ектах на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі". У Мінабароны кажуць, што абодва беспілотнікі былі знішчаныя сіламі СПА "над акваторыяй Чорнага мора паблізу Крымскага паўвострава і над тэрыторыяй Курскай вобласці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі