Асуджаным анархістам Комару і Емяльянаву зменшылі прысуды амаль удвая

Асуджаным анархістам Комару і Емяльянаву зменшылі прысуды амаль удвая

27 сакавіка калегія Мінскага гарадскога суда разглядала апеляцыю асуджаных анархістаў Мікіты Емяльянава і Івана Комара

У лютым хлопцы былі асуджаныя на сем гадоў узмоцненага рэжыму. У справе фігуравалі два эпізоды: закідванне лямпачкамі з фарбай суда, дзе судзілі Змітра Паліенку, і кіданне кактэйля Молатава ў дзверы СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Мінску (матэрыяльная шкода ад гэтага склала 1,48 рубля).

Калегія Мінгарсуда разглядала апеляцыі пры адсутнасці асуджаных анархістаў. У выніку Емяльянаву зменшылі прысуд з сямі да чатырох гадоў. А Комару замест сямі гадоў давядзецца прабыць за кратамі 3 гады 6 месяцаў, перадае Радыё "Свабода". 

Праваабаронцы прызналі абодвух асуджаных анархістаў палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі