Асуджаны на "хімію" за ўдзел у пратэстах Кірыл Чарткоў пакінуў Беларусь

Асуджаны на "хімію" за ўдзел у пратэстах Кірыл Чарткоў пакінуў Беларусь

Асуджаны на "хімію" за ўдзел у пратэстах мінчук Кірыл Чарткоў пакінуў Беларусь. Беларускім праваабаронцам стала вядома, што ён знаходзіцца ў бяспецы.

Чарткоў быў затрыманы 14 жніўня 2021-га. За "арганізацыю або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак" у верасні мінулага года яго асудзілі на тры гады "хіміі". Хлопца абвінавацілі ў актыўным удзеле ў пратэстах 11 жніўня 2020-га ў сталіцы.

Па версіі следства, на вуліцы Кальварыйскай ён перагарадзіў рух транспарту. Кірыл Чарткоў казаў у судзе, што на хвіліну спыніў тралейбус, каб ён саступіў шлях хуткай дапамозе.

У жніўні 2021 года праваабаронцы прызналі Чарткова палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі