Асуджаная пенсіянерка спытала ў суддзі: "Вы разумееце, што я не вытрымаю?"

Асуджаная пенсіянерка спытала ў суддзі: "Вы разумееце, што я не вытрымаю?"

8 снежня ў Савецкім судзе Мінска была асуджана на 10 сутак адміністрацыйнага арышту 66-гадовая Валянціна Хілюціч. Як паведамляюць у Telegram валанцёры, яе затрымалі ў панядзелак каля філармоніі. Жанчына сваёй віны ва ўдзеле ў "несанкцыянаванай акцыі" не прызнала. Паводле яе слоў, прыехала ў ЦУМ паглядзець падарункі для дачкі і ўнучкі. Грошай пры сабе не мела, бо пенсію атрымлівае 12-га. Яна ішла на прыпынак грамадскага транспарту (у яе быў праязны ўнучкі-студэнткі, з якой жыве ў адной кватэры), калі яе схапілі і пасадзілі ў мікрааўтобус (7 снежня міліцыя не дазваляла пенсіянерам сабрацца на сваю традыцыйную вулічную акцыю ў раёне плошчы Якуба Коласа, ішла "зачыстка"). Ёй паабяцалі, што адпусцяць, калі назаве асабістыя даныя, але слова не стрымалі.

У судзе супраць жанчыны сведчыў міліцыянер, у якім яна не пазнала таго, які яе затрымліваў (была відавочная розніца ў росце). Але такія дробязі суддзю Алену Жуковіч не цікавілі. Як і тое, што жанчына 43 гады прапрацавала юрыстам.

Асуджаная на арышт пенсіянерка спытала ў суддзі: "Вы разумееце, што я не вытрымаю?". Перад гэтым яна скардзілася на праблемы з сэрцам і на тое, што часам страчвае прытомнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі