Асуджана жанчына, якая паведаміла, што “Лукашэнка да Брэста не даедзе”

Асуджана жанчына, якая паведаміла, што “Лукашэнка да Брэста не даедзе”

Асуджана жанчына, якая паведаміла па тэлефоне ў міліцыю, што “Лукашэнка да Брэста не даедзе”. Здарэнне адбылося 10 жніўня. У той дзень кіраўнік дзяржавы здзяйсняў працоўную паездку па Брэсцкай вобласці. Як інфармуе партал tut.by, 49-гадовая жанчына была ў стане алкагольнага ап’янення з-за “жыццёвых цяжкасцяў”. Напярэдадні з ёй не разлічыўся наймальнік і была патрэба “каму-небудзь патэлефанаваць і выгаварыцца”. На нумар 102 жыхарка Брэста патэлефанавала з мабільнага тэлефона свайго сужыцеля. Яна дачакалася, калі спрацуе аўтаадказчык, папрасіла прабачэння і паведаміла пра бомбу, закладзеную на шляху руху картэжу Аляксандра Лукашэнкі. Жанчыну хутка вылічылі. Высветлілася, што яна мела непагашаную судзімасць за прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання.

Справу “тэлефоннай тэрарысткі” разглядаў суд Маскоўскага раёна Брэста. Прысуд быў вынесены 9 кастрычніка. Жанчына атрымала год пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам на 1 год. Таксама яна абавязана адпрацаваць 120 гадзін на грамадска-карысных працах і прайсці прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Дарэчы, у судзе жанчына цалкам прызнала сваю віну, сказала, што шкадуе пра здзейсненае. Прысуд яшчэ не набыў законную сілу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі