Астравецкія міліцыянты затрымалі Аляксандра Мілінкевіча

У горадзе Астравец на Гродзеншчыне супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі Аляксандра Мілінкевіча.  Каля 18-й гадзіны, пасля сустрэчы з мясцовымі актывістамі, да палітыка
падыйшлі два міліцыянты і чалавек у цывільным.

Яны сказалі, што
Мілінкевіч мусіць праехаць разам з імі ў раённае ўпраўленне ўнутраных
спраў для высвятлення прычыны яго знаходжання ў памежнай зоне (у яе
ўваходзіць Астравец, які знаходзіцца каля беларуска-літоўскай мяжы).

Нагадаем, Аляксандр Мілінкевіч 17 ліпеня наведаў Смаргонь і Астравец,
дзе сустракаўся з мясцовым актывам і жыхарамі.

Радыё Свабода