Астраномы заявілі пра існаванне 9-й планеты ў Сонечнай сістэме

Астраномы заявілі пра існаванне 9-й планеты ў Сонечнай сістэме

Астраномы заявілі пра існаванне 9-й планеты ў Сонечнай сістэме. Па памерах яна нагадвае Няптун, сцвярджаюць Майкл Браўн і Канстанцін Батыгін з Каліфарнійскага тэхналагічнага ўніверсітэту. Навукоўцы ўжо апублікавалі вынікі сваёй даследчай працы, піша часопіс Science.

Планету астраномы знайшлі з дапамогай матэматычнага аналізу працэсаў, якія перажываюць ледзяныя аб'екты з так званага Пояса Койпера. Гэта вялізная вобласць прасторы за арбітай Плутона. У ёй — мільярды аб'ектаў. Высветлілася, што гіпатэтычная 9-я планета круціцца вакол Сонца на адлегласці 20 арбіт Няптуна. Яе маса ў 10 разоў большая масы нашай планеты.

З Зямлі мы не бачым таямнічую планету з-за яе аддаленасці ад Сонца. Яна робіць поўны абарот вакол зоркі за 10-20 тысяч гадоў.

Астраномы заявілі пра існаванне 9-й планеты ў Сонечнай сістэме

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі