Вы тут

Астапеня: стаць найлепшай краінай у Еўропе — найлепшая націдэя на сёння

Рыгор Астапеня / Еўрарадыё

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць палітычны аглядальнік Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

а завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень па чацвяргах у 14:05.

17 кастрычніка госць Еўрарадыё — заснавальнік Цэнтра новых ідэй доктар грамадскіх навук Рыгор Астапеня.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзепаглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Партнёр праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя