Арыштуюць маёмасць Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі

На гэтым тыдні Рыжскі акруговы суд вырашыць лёс санаторыя «Беларусь». Кампанія T.E.K.Group LLC мае намер за запазычанасці арыштаваць маёмасць Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі ў Латвіі. Гісторыя, у эпіцэнтры якой апынуўся санаторый, пачалася ў 2002 годзе. Кампанія закупляла нафту ў Расіі для Дзяржаўнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Белая Русь», звязанага з Адміністрацыяй прэзідэнта Беларусі.

Пасля таго, як «Белая Русь» збанкрутавала, а яе кіраўнікі селі ў турму, T.E.K.Group LLC вырашыла ў судовым парадку спагнаць запазычанасці з Адміністрацыі. А для забеспячэння пазову кампанія наклала арышт на маёмасць Беларусі ў Латвіі. Спачатку справу разглядаў Юрмальскі суд. Ён палічыў, што арыштоўваць маёмасць трэба не ў Латвіі, а ў Беларусі.

Наша ніва

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі