Арыштаваны анархіст Раман Халілаў, затрыманы Максім Вінярскі

Халілава арыштавалі на 10 сутак, інфармуе Радыё Свабода. Ён ужо адседзеў 10 сутак па абвінавачанні ў супраціве міліцыянерам. Пасля выхаду на волю 28 жніўня да студэнта 5-га курса БДУІР у інтэрнат прыйшлі двое супрацоўнікаў у цывільным і наладзілі ператрус. Яны канфіскавалі лістоўкі "Як весці страйк", у якіх, нібыта, утрымліваюцца "экстрэмісцкія дадзеныя".

Сябры Рамана Халілава кажуць, што насамрэч гэта была інфармацыя пра рабочы рух і пра тое, як арганізоўваць італьянскі страйк.  

Як паведамляе БелаПАН, у Мінску затрыманы актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Максім Вінярскі. Ён ехаў на традыцыйную талаку ў Курапаты, калі быў спынены міліцынерамі. Мяркуецца, што актывіста будуць абвінавачваць у "дробным хуліганстве" і яго чакае адміністрацыйны арышт.

Дарэчы, нядаўна Вінярскага выклікалі ў міліцыю і прапаноўвалі падпісаць паперу аб недапушчэнні экстрэмісцкай дзейнасці, аднак ён адмовіўся.

Нагадаем, днямі па 10 сутак арышту атрымалі апазіцыйныя актывісты Павел Вінаградаў і Зміцер Крамянецкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі