Арыштавалі галоўнага начальніка мазырскіх камунальнікаў

Паводле матэрыялаў КДБ распачатая крымінальная справа ў дачыненні да генеральнага дырэктара КЖУП “Мазырскі райжылкамгас”. Чыноўніку выстаўлена абвінавачванне ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы. Пра гэта паведамілі ў абласным упраўленні Следчага камітэту, інфармуе БЕЛТА.



41-гадовы Эдуард Раманоўскі абвінавачваецца ў нанясенні свайму прадпрыемству матэрыяльнай шкоды ў асабліва буйным памеры. Паводле інфармацыі СК, супрацьпраўная дзейнасць службовай асобы звязаная з “правядзеннем работ па добраўпарадкаванні аб'ектаў у Мазыры”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі