Вы тут

Арына Сабаленка зраўняла лік у матчы Кубка федэрацыі

Фота: БЕЛТА

Арына Сабаленка правяла адзіночны паядынак з немкай Антоніяй Лотнер у рамках тэніснага матчу Кубка федэрацыі і вырвала перамогу з лікам 6:3, 5:7, 6:2. Такім чынам, лік матчу Беларусь — Нямеччына стаў 2:2.

Гэта быў чацвёрты адзіночны паядынак. У першы дзень матчу Арына перамагла немку Таццяну Марыя 4:6, 6:1, 6:2 і беларускі павялі 1:0. Затым Аляксандра Сасновіч сенсацыйна саступіла Антоніі Лотнер — лік стаў 1:1.

Сёння Вера Лапко выйшла на гульню замест Сасновіч і прайграла Таццяне Марыя — 4:6, 7:5, 0:6. І цяпер, пасля перамогі Сабаленка, лік зноў роўны.

Пераможцу матчу вызначыць апошняя, парная гульня.