Вы тут

Арына Сабаленка здабыла другі тытул, цяпер яна — 16-я ракетка свету!

Фота: twitter/WTA

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (№ 20 WTA) здабыла другі тытул у сваёй кар’еры — 29 верасня ў фінале турніру катэгорыі “Прэм’ер” у кітайскім Ухане яна перамагла эстонку Анет Кантавейт (27) — 6:3, 6:3.                                                                                                                                       

Раней на гэтым турніры Сабаленка перамагла Карлу Суарэс-Навара (22) — 7:6, 2:6, 6:2, затым была мацнейшай за украінку Эліну Світоліну (6) — 6:4, 2:6, 6:1, а затым адолела амерыканку Соф’ю Кенін (62) — 6:3, 6:3. У чвэрцьфінале яна “прайшла” славацкую спартсменку Дамініку Цыбулкаву (31) — 7:5, 6:3, а ў паўфінале перамагла аўстралійку Эшлі Барці (17) — 7:6, 6:4.

Зусім нядаўна 20-гадовая Сабаленка выйграла тытул на турніры ў амерыканскім Нью-Хэйвене, пасля чаго замацавалася на 20-м радку сусветнага рэйтынгу. Цяперашняя перамога дазволіць ёй узняцца на 16-ы радок і гэта будзе найлепшы вынік беларускі за яе кар’еру.