Арына Сабаленка захавала 10-е месца ў рэйтынгу WTA

Арына Сабаленка захавала 10-е месца ў рэйтынгу WTA

Арына Сабаленка захавала 10-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі. Яго абноўлены варыянт з'явіўся ў панядзелак. Аляксандра Сасновіч застаецца 35-й ракеткай свету. Пагоршылі свае пазіцыі Вікторыя Азаранка і Вера Лапко. Азаранка апусцілася на адну пазіцыю — на 61-е месца, а Вера Лапко — на пяць пазіцый і займае 70-е месца.

Сярод лідараў рэйтынгу WTA зменаў не адбылося: японка Наомі Осака, румынка Сімона Халеп і чэшка Петра Квітава.

20-21 красавіка беларускія тэнісісткі згуляюць у гасцях са зборнай Аўстраліі ў паўфінальным матчы Кубка федэрацый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі