Арына Сабаленка выйграла малы выніковы турнір WTA
![Арына Сабаленка выйграла малы выніковы турнір WTA](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sabalenka_twitt_wta_5.jpg.webp?itok=rcwLwXEG)
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (№14 сусветнага рэйтынгу) выйграла малы выніковы турнір WTA. У вырашальным паядынку яна супрацьстаяла прадстаўніцы Нідэрландаў Кікі Бертэнс (10) і ўпэўнена перамагла ў двух сэтах — 6:4, 6:2.
На гэтым турніры Арына абыграла Марыю Сакары з Грэцыі — 6:3, 6:4, Элізэ Мертэнс з Бельгіі — 6:4, 3:6, 7:5 і Караліну Мухаву з Чэхіі — 7:5, 7:6.
Для Сабаленка гэта пяты тытул на турнірах WTA.
На наступным тыдні беларуска выступіць у парным разрадзе галоўнага выніковага турніру WTA. Яе партнёркай будзе Элізэ Мертэнс.