Вы тут

Арына Сабаленка выбыла з першай тэніснай дзясяткі свету

Арына Сабаленка / Reuters

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў рэйтынгу WTA апусцілася з 10-га месца на 11-е. Гэта вынік няўдалага выступу на турніры ў Рыме.

Яшчэ адна наша суайчынніца Вікторыя Азаранка ў сусветным рэйтынгу ўзнялася з 51-й на 44-ю пазіцыю. Выхад у чвэрцьфінал на рымскім турніры дазволіў ёй падняцца адразу на 7 прыступак.

Аляксандра Сасновіч засталася на 32-м месцы, а Вера Лапко страціла 15 пазіцыяў, і цяпер яна 101-я.