Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пасля перамогі на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ўзначаліла спіс чэмпіёнскай гонкі WTA, паведамляе НАК Беларусі.
У гэтым рэйтынгу Сабаленка мае 2470 ачкоў і займае першае месца. На другім месцы ідзе прадстаўніца Казахстана Алена Рыбакіна, у якой 1356 ачкоў. Беларуска Вікторыя Азаранка, якая мае 881 ачко, займае трэцяе месца.
Чэмпіёнская гонка адрозніваецца ад звычайнага рэйтынгу WTA тым, што вядзецца толькі па назапашвальнай сістэме і толькі па выніках бягучага сезона для выніковага турніру.
У сусветным рэйтынгу WTA Сабаленка займае другое месца. На першай пазіцыі — польская тэнісістка Іга Свёнтак.