Арына Сабаленка ўвайшла ў ТОП-50 сусветнага тэніснага рэйтынгу

Арына Сабаленка ўвайшла ў ТОП-50 сусветнага тэніснага рэйтынгу

Беларуска Арына Сабаленка ўпершыню ў сваёй кар’еры ўвайшла ў ТОП-50 сусветнага тэніснага рэйтынгу для жанчын і стала вядучай тэнісісткай краіны. Пасля выступу на турніры ў Лугана, дзе яна дайшла на фіналу і саступіла прадстаўніцы Бельгіі Эліс Мертэнс, Сабаленка набрала адразу 14 пунктаў у рэйтынгу і заняла 47-е месца.

Гэта найлепшая на сёння пазіцыя сярод беларусак, якія выступаюць у адзіночным разрадзе на прэстыжных турнірах: Аляксандра Сасновіч мае 56-е месца, Вікторыя Азаранка — 95-е, Вера Лапко — 111-е.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі