Вы тут

Арына Сабаленка на "Ралан Гаросе" абыграла Дамініку Цыбулкаву

Арына Сабаленка / Reuters

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (11-ы нумар рэйтынгу WTA) з перамогі стартавала на адкрытым чэмпіянаце Францыі.

У матчы 1/64 фіналу наша суайчынніца перамагла славацкую тэнісістку Дамініку Цыбулкаву (41) — 7:5, 6:1. Наступнай саперніцай Сабаленка будзе Аманда Анісімава (51) з ЗША.

Сёння яшчэ адна наша тэнісістка Вікторыя Азаранка (43) ў Парыжы таксама атрымала перамогу над латвійскай спартоўкай Аленай Астапенка (39) — 6:4, 7:6 (7:4).

Аляксандра Сасновіч і Вера Лапко прайгралі і выбылі з турніру.