Арыгінал відэа "дзяўчыны з бюлетэнямі": глядзіце самі, колькі яна нясе лістоў

Арыгінал відэа "дзяўчыны з бюлетэнямі": глядзіце самі, колькі яна нясе лістоў

Парламенцкія выбары ў Беларусі прайшлі, але адказ на адно пытанне выбарчай кампаніі мы дагэтуль не атрымалі. Не дае нам пакою скандальнае відэа з выбарчага ўчастку ў Брэсце: колькі ж было бюлетэнняў у дзяўчыны ў руках?

Першае відэа сапраўды пакідала пытанні, бо было не вельмі добрай якасці. Але сёння яго аўтар Юрый Вашчэнчук, якога Аляксандр Лукашэнка назваў “мудаком” , даслаў Еўрарадыё арыгінальную відэастужку. Цяпер ужо можна добра разглядзець, што ж трымае дзяўчына ў руках. Прыемнага прагляду ў якасці 1080р!

Full HD! Без рэгістрацыі і СМС!

Мы, вядома, нічога не сцвярджаем. Тым больш за гэты час аўтар відэа мог яго і “адфоташопіць”.

Дзяржаўныя СМІ сталі на бок дзяўчыны. Напрыклад, у праграме “Будзе дапоўнена” на тэлеканале АНТ вядучы кажа, што паглядзеў відэа і не бачыць, што дзяўчына трымае ў руках.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі