Артуру Фінькевічу адмовілі ў дэтэрміновым вызваленні

Моладзеваму актывісту Артуру Фінькевічу 4 чэрвеня адмовілі ў датэрміновым вызваленні. Нагадаем, у траўні мінулага года ён быў асуджаны на два гады “хіміі” за графіці. Пакаранне ён адбывае ў магілёўскай спецкамендатуры.

Па словах Фінькевіча, пасяджэнне камісіі па датэрміновым вызваленні адбылося яшчэ 14 сакавіка, але рашэнне прынята толькі цяпер. Пра прычыны адмовы, Артур даведаўся з пратакола.

Фінькевіч: “Мне было адмоўлена ва УДВ з фармулёўкай, што я “злосны парушальнік рэжыму ўтрымання”. У мяне тры спагнанні, а таксама папярэджанне аб крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад адбыцця пакарання або за злосныя парушэнні”.

Такім чынам, Фінькевічу давядзецца адбываць тэрмін пакарння да снежня гэтага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі