Аршанскія ўлады будуць завабліваць моладзь на працоўныя спецыяльнасці

Аршанская моладзь не цікавіцца працоўнымі спецыяльнасцямі, канстатуюць мясцовыя ўлады. Згодна з апошнімі апытаннямі, 80 адсоткаў навучэнцаў ліцэяў, школ і каледжаў арыентаваныя на вышэйшую адукацыю.
Рабочыя прафесіі непапулярнымі лічацца таму, што праца выпускнікоў ПТВ нізка аплачваецца, на прадпрыемствах да іх ставяцца горш чым да тых, хто мае вышэйшую адукацыю.

Павысіць заробкі маладым рабочым у Оршы не абяцаюць, але каб зацікавіць моладзь, запланавалі правесці конкурсы прафесійнага майстэрства па 20 спецыяльнасцях і “Кірмаш вакансій”.

Таксама падчас летніх вакацый моладзь будуць актыўна прыцягваць да некваліфікаванай працы ў будатрадах ды на добраўпарадкаванні горада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі