Аршанскія чыноўнікі вырашаюць, прадаць будынкі XVIII стагоддзя ці знесці

Аршанскія чыноўнікі пад ціскам грамадскасці нібыта адмовіліся ад планаў зносу двух будынкаў канца XVIII стагоддзя па Мінскай вуліцы. Пра гэта інфармуюць “Народныя навіны Віцебска”. “Еўрарадыё” ўжо паведамляла пра планы мясцовых уладаў знішчыць старажытныя будынкі, у адным з якіх больш за 200 гадоў таму месціўся тагачасны “выканкам”. Адначасова ў горадзе дзве грамадскія ініцыятывы збіралі подпісы ў іх абарону.

Аршанскі гісторык Юрась Копцік лічыць, што няпэўнасць яшчэ застаецца:

“Пытанне не вырашана. Усё вісіць у паветры. Канкрэтна пытанне па будынках не прынята. Усё разглядаецца. Апошняя інфармацыя – на паседжанні гарсавета яго разглядалі, каб Мінскую, 19 захаваць”.

Мяркуецца, што канчатковае рашэнне прыме мэр Оршы, які раней асабіста і выкрасліў будынкі з ліку помнікаў архітэктуры, што ахоўваюцца законам. Прадаць будынкі з аўкцыёну пакуль не ўдалося – за кожны з іх прасілі па 160 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі