Аршанца затрымалі па падазрэнні ў педафіліі

Аршанца затрымалі па падазрэнні ў педафіліі

Жыхара Оршы затрымалі па падазрэнні ў гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетняга, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама

Гэта 25-гадовы малады чалавек. Паводле інфармацыі tut.by, ён працуе настаўнікам. 

Як адзначаюць праваахоўнікі, мужчына пазнаёміўся з падлеткам праз сацыяльную сетку. Ён запрашаў хлопчыка да сябе дадому, дзе займаўся сэксам з заведама малалетнім. 

На аршанца пачалі крымінальную справу. Мужчыну пагражае ад 8 да 18 гадоў пазбаўлення волі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі