Армянскі разварот: чым ён скончыцца для Ерэвана, АДКБ і Ціханоўскай — эфір

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

У выказванні сваёй пазіцыі як адносна ролі Масквы і Мінска ў вайне Азербайджана і Арменіі, так і адносна стаўлення да АДКБ і канкрэтна да асобы Лукашэнкі афіцыйны Ерэван пайшоў яшчэ далей — днямі адбылася сустрэча міністра замежных спраў Арменіі са Святланай Ціханоўскай. Што праўда, генеральны сакратар АДКБ Тасмагамбетаў папрасіў ад Пашыняна яшчэ больш канкрэтыкі адносна сяброўства Арменіі ў гэтай арганізацыі — ці працягнецца яно.

Чаму Арменія менавіта цяпер вырашыла акрэсліць змену свайго стаўлення да асобных арганізацый і палітыкаў і як далёка Ерэван гатовы зайсці? Якая імавернасць таго, што ў Захаду атрымаецца перацягнуць на свой бок Кітай па пытанні вайны Расіі супраць Украіны? Як апошнімі днямі змяняецца тактыка гібрыднай атакі з Беларусі ў бок ЕС і якой рэакцыі чакаць у адказ? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай, лідаркай аб’яднання "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі