Армія ДНР не спыніцца, пакуль не дойдзе да межаў Данецкай вобласці

“Уся наша зямля павінна быць вызваленая. Да апошняй пядзі. Як зямлю Данецкай народнай рэспублікі мы разглядаем зямлю Данецкай вобласці. Таму мы і вядзем зараз з імі перамовы і просім, каб яны вывелі войскі з тэрыторыі Данецкай вобласці па-добраму. Каб нават не давялося весці баявыя дзеянні. Гэта адзін з пунктаў перамоў, які быў на кансультацыях у Мінску”, — сказаў Захарчанка.

Па яго словах, да абвяшчэння перамір’я 5 верасня ў Мінску войска ДНР знаходзілася ў прыгарадах Марыупаля. Зараз яно знаходзіцца на занятых раней пазіцыях і пакідаць іх не збіраецца. Наадварот, у планах — захоп усёй Данецкай вобласці.

Цалкам інтэрв’ю Змітра Лукашука з самапрызначаным "прэм’ер-міністрам ДНР" чытайце на сайце Еўрарадыё неўзабаве.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі