Аргкамітэту па ўшанаванні БНР не далі павесіць шыльду на Купалаўскі тэатр
Агульнанацыянальнаму аргкамітэту па святкаванні 90-х угодак абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) адмовілі ў размяшчэнні памятнага знака, прысвечанага БНР, на будынку Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску. Пра гэта паведаміла старшыня міжнароднай грамадскай арганізацыі "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" Алена Макоўская.
Па яе словах, начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкаму Уладзімір Карачэўскі даў такі адказ: "На будынку Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў 1961 годзе ўсталяваная мемарыяльная дошка, якая ўвекавечвае гістарычныя падзеі снежня 1917 і лютага 1919 гадоў. У пачатку ХХ стагоддзя адбылося шмат знакавых гістарычных падзей, у тым ліку і звязаных з дзейнасцю Рады БНР. Кожны эпізод мінулых дзён увекавечыць памятнымі знакамі на будынках горада Мінску немагчыма".
У выпадку адмовы гарадскіх улад аргкамітэт заяўляў аб намеры пачаць збор подпісаў грамадзян за ўвекавечанне памятных месцаў, нагадвае БелаПАН.