Аргенціна — у паўфінале чэмпіянату свету па футболе (відэа)

Гол у браму бельгійцаў на 8-й хвіліне забіў Гансала Ігуаін, скарыстаўшыся рыкашэтам. “Д’яблы” не мелі поспеху, выкарыстоўваючы тактыку навесаў і дальніх удараў — яны так і не змаглі зраўняць лік. Вынік — 1:0 на карысць Аргенціны.

Аргенціна гуляла ў складзе: Рамара — Сабалета, Гарай, Дэмічэліс, Басанта — Білья, Маскерана — Лавесі (Паласіа, 71), Месі (к), Дзі Марыя (Перас, 33) — Ігуаін (Гаго, 81).

Склад бельгійцаў: Куртуа — Алдэрвейрэлд, Кампані (к), ван Буйтэн, Фертонген — Фелэні, Віцэль — Міральяс (Мертэнс, 60), Дэ Брэйнэ, Азар (Шадлі, 75) — Арыгі (Лукаку, 59).

У паўфінале Аргенціна сустрэнецца з пераможцам матчу Галандыя — Коста-Рыка.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі