Вы тут

Арганізатары "Оскара" ўпершыню праводзяць галасаванне гледачоў

"Courage" распавядае пра беларускія падзеі 2020 года

Арганізатары прэміі "Оскар" упершыню праводзяць галасаванне гледачоў. Яны ў Twitter могуць выбраць найлепшы фільм. Узнагароды ён не атрымае, але будзе названы падчас цырымоніі ўручэння прэміі Амерыканскай кінаакадэміі 27 сакавіка.

Галасаванне стартавала 14 лютага і працягнецца да 3 сакавіка. Каб паўдзельнічаць, трэба напісаць твіт з назвай фільма і хэштэгам #OscarsFanFavorite.

Беларусы (і не толькі) могуць падтрымаць, напрыклад, "Courage" ("Кураж") Аляксея Палуяна пра беларускія падзеі 2020-га. У канцы мінулага года ён не трапіў у шорт-ліст "Оскара" ў намінацыі "Найлепшы дакументальны фільм".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.