Арганізатары "Чарнобыльскага шляху" не хочуць плаціць за паслугі міліцыі

Арганізатары "Чарнобыльскага шляху" не хочуць плаціць за паслугі міліцыі

Арганізатары "Чарнобыльскага шляху" ў Мінску не хочуць плаціць за абавязковыя паслугі міліцыі, яны гатовыя ахоўваць мерапрыемства "сваімі сіламі". Аднак чыноўнікі папярэдзілі: "вызваленне ад аплаты не прадугледжана". У распаўсюджанай заяве арганізатары заявілі пра "недапушчальнасць збірання аплаты", пра "палітычны і эканамічны ціск на грамадзян". Адзначаецца, што апошнім часам актывісты атрымліваюць вялізныя штрафы. "Гэтая практыка і нарматыўныя акты, якія яе падтрымліваюць, парушаюць канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзян, — гаворыцца ў заяве. — Мы лічым, што ўлады не павінны аб'яўляць мерапрыемства несанкцыянаваным на падставе нашай адмовы плаціць за міліцыю".

Не пазней за 24 красавіка арганізатары вулічнай акцыі збіраюцца сустрэцца з прадстаўнікамі ГУУС Мінгарвыканкама.

Як інфармавала Еўрарадыё, у панядзелак стала вядома, што мінскія ўлады дазволілі правядзенне "Чарнобыльскага шляху" 26 красавіка па традыцыйным маршруце — ад Акадэміі навук да парку Дружбы народаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі