Арганізатары Be Free: Атрымалася лепш, чым мы чакалі

Трэці па ліку фестываль Be Free адбыўся ў мінулыя выхадныя ва ўкраінскім Чарнігаве. Два дні гурты з Беларусі, Украіны і Польшчы выступалі ў маляўнічым месцы на беразе Дзісны. Хэдлайнерамі сёлетняга фэсту, які штодня збіраў больш за 10 тысяч чалавек, былі гурты “Ляпіс Трубяцкой” і “Воплі Відаплясава”. Адзін з арганізатараў Be Free Віталь Супрановіч распавёў Еўрарадыё, што сёлета фэст пераўзышоў усе чаканні і атрымаўся лепш, чым таго чакалі. У адрозненні ад папярэдніх гадоў, калі канцэрты праходзілі ў Луцку і Львове, сёлета была абраная вельмі зручная пляцоўка, таму арганізатары не выключаюць, што ў наступным годзе фэст таксама можа прайсці ў Чарнігаве.

Віталь Супрановіч: “Будзе залежаць ад таго, ці засталіся задаволеныя чарнігаўскія ўлады. Мы таксама прааналізуем сітуацыю. Даведаемся рэакцыю людзей. На фэсце, дарэчы, адбывалася анкетаванне сярод публікі. Зыходзячы з гэтага мы будзе глядзець, ці застанецца фестываль у Чарнігаве, ці будзем разглядаць іншыя пляцоўкі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі