Арганізатары "Басовішча" плануюць бясплатныя візы для гледачоў

Арганізатары традыцыйнага музычнага фэсту "Басовішча" плануюць дамовіцца з польскімі ўладамі на бясплатныя візы для гледачоў. Пра гэта парталу "Generation.bY" паведаміў старшыня Беларускага аб'яднання студэнтаў (БАС) Радэк Дамброўскі.  Сёлета "Басовішча" пройдзе 18-19 ліпеня — як заўжды, у мястэчку Грудэк пад Беластокам (Польшча). Згоду на ўдзел ужо далі "Крама", 5set5 (Польшча), Rima (Польшча), Pomidor/off. Вядуцца перамовы з NRM, Zet, "Крамбамбуляй", WZ-Orkiestra, "Палацам", Neuro Dubel, Flit (Украіна) і іншымі.

Калі арганізатарам удасца дамовіцца з польскім бокам, то візы гледачам будуць бясплатнымі. Адмыслова прызначаная асоба будзе збіраць пашпарты і здаваць іх у амбасаду — так што нават у чэргах стаяць не давядзецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі