Арцёму Дамкоўскаму вярнулі тытул чэмпіёна

Беларускі баец Арцём Дамкоўскі прызнаны чэмпіёнам турніру па змяшаных адзінаборствах М-1 Selection 2010 Eastern Europe. Такое рашэнне прыняла незалежная судзейская камісія, прагледзеўшы запіс фінальнага бою паміж ім і расіянінам Арсенам Убайдулаевым, паведамляе БЕЛТА. Бой адбыўся 22 ліпеня ў Маскве. Перамогу аддалі саперніку Арцёма Дамкоўскага, аднак беларусы падалі афіцыйны пратэст. 5 жніўня незалежная камісія ў Галандыі яшчэ раз ацаніла бой і прызнала Дамкоўскага пераможцам з яўнай перавагай.

19 жніўня ў Санкт-Пецярбурзе адбудзецца традыцыйны турнір па змяшаных адзінаборствам на адкрытым паветры “Батва на Няве”. У часе турніру Арцёму Дамкоўскаму ўручаць пярсцёнак чэмпіянату, які спецыяльна для яго зробіць кампанія “Смаленскія брыльянты”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі