Арцём Мілеўскі вернецца ў брэсцкае "Дынама"?

Арцём Мілеўскі вернецца ў брэсцкае "Дынама"?

Арцём Мілеўскі, магчыма, вернецца ў брэсцкае "Дынама". Як інфармуе сайт sport.ua, такі варыянт дапускае сам нападаючы. Пра гэта распавёў яго сябар Аляксандр Аліеў. Паводле яго слоў, ён часта кантактуе з Мілеўскім і той сказаў: "Пакуль нічога гаварыць не буду, але, магчыма, вярнуся назад". "Дай Бог, каб ён вярнуўся, таму што ў Брэсце ён паказваў добры футбол, быў лідарам каманды, — кажа Аліеў. — Цяпер Мілеўскага там не хапае".

З 33-гадовым нападаючым клуб развітаўся пасля яго канфлікту з галоўным трэнерам Аляксеем Шпілеўскім. Але апошняга ўжо адправілі ў адстаўку — не было выніку і знікла відовішчная гульня, якую раней дэманстравала "Дынама". Апошняй кропляй стаў разгром ад кіпрскага "Апалона" (0:4) у 3-м раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы. У бліжэйшы чацвер "Дынама" будзе прымаць "Апалон" на сваім полі.

Мілеўскі ўжо амаль месяц без клуба. Ён жыве ў Мінску, падтрымлівае форму на палях Беларускай федэрацыі футбола.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі