Арцём і Ксюша з NaviBand прыйшлі ў амбасаду Украіны з дзіцём (фота)

Арцём і Ксюша з NaviBand прыйшлі ў амбасаду Украіны з дзіцём (фота)

Раніцай 19 лістапада ва ўкраінскай амбасадзе ў Мінску адбылася сустрэча з Дарынай Краснавецкай, якая прадставіць Украіну на дзіцячым “Еўрабачанні”. На сустрэчу запрасілі Арцёма і Ксюшу з NaviBand — удзельнікаў леташняга “дарослага” “Еўрабачання”, якое праходзіла ў Кіеве.
 
Зорная пара прыйшла ў амбасаду з дзіцём, маленькім Мацеем. Хлопчыку ўсяго паўгода — ён нарадзіўся 1 траўня, але Мацей таксама ўжо адчувае сябе зоркай: нічога не баіцца і ўмее пазіраваць перад камерамі!

Сёлета дзіцячае “Еўрабачанне” пройдзе ў Мінску 25 лістапада. NaviBand паабяцалі, што будуць падтрымліваць украінскую спявачку, хаця балець будуць за беларускага ўдзельніка Данііла Ястрэмскага.
 
Напрыканцы мерапрыемства амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім узнагародзіў Ксюшу і Арцёма за ўнёсак у станаўленне цёплых адносін паміж беларусамі і ўкраінцамі.

А вось як выглядалі першыя фота Мацея, якімі яго бацькі падзяліліся на пачатку сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі