Arcade Fire знялі кліп са спяваючымі партрэтамі (глядзець)

Канадскія арт-рокеры Arcade Fire прадставілі відовішчнае відэа на песню "You Already Know" са звышпаспяхована альбома "Reflektor". Рэжысёрам роліка выступіў фронтмэн каманды Уін Батлер. Паколькі вакаліст стаяў за камерай, яго ролю ў кліпе выканалі "спяваючыя партрэты".

"You Already Know" з'яўляецца чацвёртым экранізаваным трэкам з альбома "Reflektor" пасля раней прэзентаваных "Reflektor", "Afterlife" і "We Exist". Нагадаем, чацвёрты ў дыскаграфіі студыйны альбом Arcade Fire, натхнёны гаіцянскай музыкай рара, фільмам Марсэля Камю "Чорны Арфей" і эсэ дацкага філосафа Серэна К'екрэгара "The Present Age", выйшаў у 2013 годзе і здабыў небывалы для інды-пласцінкі поспех.

Цяпер Arcade Fire абкатваюць "Reflektor" канцэртамі ў межах маштабнага сусветнага тура. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі