Вы тут

Арастовіч сказаў, у якія краіны могуць перанесці "мінскія" перамовы

Аляксей Арастовіч / facebook.com/alexey.arestovich

Перамовы трохбаковай кантактнай групы можна перанесці ў краіну, якая не знаходзіцца ў NATO. Але гэта адбудзецца ў аддаленай перспектыве.

З такой заявай у інтэрв'ю Радыё "Свобода" выступіў спікер украінскай дэлегацыі ў Трохбаковай кантактнай групе (ТКГ) Аляксей Арастовіч

На днях кіраўнік украінскай дэлегацыі ў ТКГ Леанід Краўчук прапанаваў перанесці перамовы з Беларусі ў Польшчу.

На думку Арастовіча, пра такі перанос казаць увогуле зарана. І Польшча — не самы лепшы варыянт. "Польшча, я не думаю, што будзе прыдатнай пляцоўкай для Расіі, таму што расійска-польскія стасункі вядомыя", — патлумачыў украінскі палітык. Ён мяркуе, што перамовы маглі б прайсці ў краіне, якая не ўходзіць у NATO. 

"Хутчэй за ўсё, калі гэта адбудзецца і мы можам фантазіраваць, гэта будзе штосьці накшталт Швецыі, магчыма, ці Аўстрыі — краіны, якая не з'яўляецца членам NATO. Для Расіі гэта вельмі адчувальнае пытанне", — сказаў Арастовіч.

Украіна не зможа самастойна выбраць месца для трохбаковых перамоваў. Выбар павінен быць узгоднены ўсімі ўдзельнікамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.