Апытанне платформы "Голас": хто лічыць Каардынацыйную раду сваім прадстаўніком?
Ананімнае апытанне праходзіць да 22 верасня.
На платформе "Голас" да 22 верасня ладзіцца ананімнае апытанне тых, хто лічыць Каардынацыйную раду сваім прадстаўніком. Гэта неабходна для прызнання КР у дыялогу з уладамі.
"Відавочна, што Беларусь апынулася ў палітычным крызісе. Адзіны выхад з сітуацыі — дыялог. КР стваралася з ініцыятывы Святланы Ціханоўскай для вырашэння крызісу і арганізацыі гэтага дыялогу", — тлумачаць ініцыятары апытання.
Яны прапануюць пацвердзіць паўнамоцтвы Каардынацыйнай рады лдя перамоваў. КР будзе дамагацца, каб улады выканалі наступныя патрабаванні
— вызваліць палітвязняў, спыніць рэпрэсіі;
— прыцягнуць да адказнасці вінаватых у забойствах і гвалце;
— правесьці новыя сумленныя выбары.
На сёння частка сяброў прэзідыўму КР знаходзіцца за кратамі, іншая частка — выціснутая ў замежжа. На волі і ў Беларусі знаходзіцца толькі нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч. Аднак КР дзейнічае асноўным складам — гэта каля 70 чалавек. Ёсць таксама пашыраны склад — каля 5000 чалавек.
Апытанне праходзіць па гэтай спасылцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.