Апошні альбом Лэслі Файст прызнаны лепшым на ўручэнні Shortlist Prize

Альбом «The Reminder» аказаўся круцейшым за кружэлкі M.I.A, Arcade Fire, LCD Soundsystem і Burial. Нагадаем, што прэмія Shortlist Prize пазіцыянуе сябе як амерыканскі аналаг «незалежнай» брытанскай Mercury Music Prize і ўручаецца тым артыстам, чые альбомы былі выпушчаныя ў перыяд са студзеня па лістапад 2007 года і сертыфікаваныя RIAA (Амерыканскай асацыяцыяй гуказапісвальных кампаній).

Спявачка Лейслі Файст раней была вядомая толькі вузкаму колу прыхільнікаў інды-попу, але трапіла ў мэйнстрым дзякуючы фірме Apple, якая выкарыстала трэк «1, 2, 3, 4» у рэкламным роліку плэйра iPod.

У ліку журы Shortlist Prize сёлета выступалі вакаліст Snow Patrol Гэры Лайтбоді, Роні Ванучы з The Killers, вядомы журналіст Rev. Moose і дыджэй амерыканскай радыёстанцыі KCRW Крыс Дурыдас, а таксама вядучыя вэб-радыё Hunnypot.

Па інфармацыі rollingstone.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі