Апазіцыйнага актывіста асудзілі ў Салігорску на трое сутак

Актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зміцер Карноў быў затрыманы ў мінулую суботу на цэнтральнай плошчы Салігорска, дзе разам з Іванам Шылам трымаў расцяжку з надпісам: “Свабоду Дашкевічу!”.

Сёння над 18-гадовым Карновым, якога абвінавацілі ў дробным хуліганстве, адбыўся суд. Яго пакаралі трыма суткамі арышту. Пра гэта паведаміў Іван Шыла:

“Судзілі наўпрост у камеры без сведкаў або грамадскіх прадстаўнікоў. Адпаведна мы напісалі скаргу ў кнігу “Скаргаў і прапаноў”, таму што лічым, што гэта парушае палажэнні беларускай Канстытуцыі, паводле якіх кожны грамадзянін мае права на адкрыты судовы працэс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі