Апазіцыянер Экрэм Імамаглу выйграе паўторныя выбары мэра Стамбула

Апазіцыянер Экрэм Імамаглу выйграе паўторныя выбары мэра Стамбула

На паўторных выбарах мэра Стамбула перамагае кандыдат ад апазіцыйнай Народна-рэспубліканскай партыі Экрэм Імамаглу. Па выніках падліку 94,5% бюлетэняў ён атрымлівае 53,6% галасоў, паведамляе JAM News. 

Кандыдат ад кіруючай "Партыі справядлівасці і развіцця" Біналі Йылдырым, бліжэйшы паплечнік прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Тайепа Эрдагана, набірае толькі 45,4% галасоў. Адрыў складае больш за 700 тысяч галасоў.

Йылдырым ужо прызнаў сваё паражэнне, павіншаваў свайго апанента і пажадаў яму "добра служыць Стамбулу".

Паўторнае галасаванне праводзілася пасля таго, як былі адмененыя вынікі выбараў 31 сакавіка. Тады Імамаглу таксама перамог праўладнага кандыдата, але "Партыя справядлівасці і развіцця" апратэставала вынікі, заявіўшы аб парушэннях і фальсіфікацыі на некалькіх выбарчых участках. Паўторнае галасаванне было прызначана на 23 чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі