Апазіцыя супраць гвалту: які сэнс у сумеснай заяве 10 партый?

Апазіцыя супраць гвалту: які сэнс у сумеснай заяве 10 партый?

Лідары і прадстаўнікі 10 палітычных партый падпісалі сумесную рэзалюцыю, у якой патрабуюць спыніць гвалт, расследаваць забойствы і катаванні, а таксама на працягу паўгода правесці новыя выбары прэзідэнта. Сярод падпісантаў АГП, ПБНФ, БСДГ, БСДП(Г), "Зялёныя", "Справядлівы свет" і чатыры партыі з рэпутацыяй праўладных — Сацыяльна-спартыўная, Рэспубліканская, Партыя працы і справядлівасці, а таксама Партыя народнай згоды. А ўжо на наступны дзень выбухнуў скандал наконт аднаго з падпісантаў — Кармазіна, які падпісаў рэзалюцыю ад імя Рэспубліканскай партыі, кіраўніцтва гэтай структуры назвала… самазванцам.


Чаму палітычныя партыі так доўга не маглі адважыцца на сумесную заяву адносна падзей амаль месячнай даўніны? Што даюць такія рэзалюцыі, які вынік маюць? Ці варта чакаць, што і астатнія праўладныя партыі адклічуць свае подпісы?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў і старшыня Парты БНФ Рыгор Кастусёў.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі