Апазіцыя прапанавала дэпутатам унесці змены ў выбарчае заканадаўства

Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы звярнуліся ў Палату прадстаўнікоў Беларусі з прапановай унесці змены ў выбарчае заканадаўства.
Як распавёў Еўрарадыё сустаршыня Палітрады АДС Анатоль Лябедзька, змяненні закранаюць тыя артыкулы, якія тычацца кантролю за падлікам галасоў.

“У першую чаргу гэта ўключэнне прадстаўнікоў дэмакратычных партый і грамадскіх арганізацый у склад выбарчых камісій па ўсё вертыкалі. Па-другое, гэта пашырэнне правоў і магчымасцяў для назіральнікаў. І таксама некалькі аспектаў па лібералізацыі самой выбарчай кампаніі”.

Анатоль Лябедзька таксама паведаміў, што на імя старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзіма Папова накіраваны ліст з прапановай стварыць сумесную рабочую групу, якая б аб’яднала дэпутатаў і прадстаўнікоў АДС, каб разгледзець магчымыя змены ў выбарчае заканадаўства.

Аднак сам палітык сумняваецца ў тым, што ўлады пойдуць насустрач апазіцыі. Лябедзька адзначае, што для АДС будзе важным любы адказ Палаты прадстаўнікоў: як станоўчы, так і адмоўны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі